Калі Менск разарве саюзьніцкія адносіны з Расеяй, Крэмль абавязкова вырашыць пакараць Беларусь: эканамічнымі санкцыямі, палітыкай дэстабілізацыі або нават збройным умяшаньнем. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў расейскі апазыцыйны палітык Уладзімер Рыжкоў.
Грамадзкага актывіста і былога палітвязьня Паўла Вінаградава асудзілі на 15 сутак арышту, абвінаваціўшы ў брыдкаслоўі і парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Яго таксама аштрафавалі агулам амаль на 2 мільёны рублёў.
Сям'я Ліпецкіх і Віктар Гаўрыкаў, якія жывуць у прыгарадзе Магілёва, атрымалі сёньня асабісты дазвол ад кіраўніка Магілёўскай вобласьці Пятра Рудніка надалей гадаваць сьвіней. Іх вёскі ляжаць у 5-кілямэтровай зоне, акрэсьленай вакол буйных дзяржаўных фэрмаў. З-за падазрэньня на афрыканскую чуму вяскоўцам у гэтай зоне загадалі пакалоць сьвіней.
ЗША і Эўразьвяз увялі новыя санкцыі супраць Расеі. Ці паможа гэта спыніць яе вайну ва Ўкраіне? Апытаньне ў Горадні.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio